Рым: выстава аб апостальскіх падарожжах Яна Паўла ІІ
З нагоды беатыфікацыі
Яна Паўла ІІ Кангрэгацыя Евангелізацыі народаў падрыхтавала выставу “Папа місіянер”,
прысвечаную пастырскім візітам Пантыфіка. У выставе прадстаўлены фотаздымкі, відэаматэрыялы
і памятныя рэчы, якія распавядаюць аб шматлікіх падарожжах, што здзейсніў за час свайго
апостальскага служэння Слуга Божы.
Экспазіцыя дае магчымасць пабачыць, як у
розных кутках свету, людзі шматлікіх нацый, культур і рэлігій заўсёды сустракалі Яна
Паўла ІІ з вялікай цеплынёй і радасцю.
Адкрыцё выставы адбылося сёння. У ім
прынялі удзел кардынал Іван Дзіас, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, паслы
шматлікіх краін і прадстаўнікі мясцовых уладаў.