2011-04-30 12:01:21

Мітрапаліт Іларыён аб велічы Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 “Ян Павел ІІ быў адным з самых вялікіх Пантыфікаў у гісторыі Каталіцкага Касцёла і найбольш уплывовым рэлігійным дзеячом нашага часу”, - сказаў у інтэрв’ю польскаму Каталіцкаму інфармацыйнаму агенству Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

Праваслаўны іерарх заўважыў, што “прамовы Яна Паўла ІІ слухалі і цанілі міліёны людзей ва ўсім свеце, і не толькі католікі, але і хрысціянене іншых канфесій, яўрэі, мусульмане, вызнаўцы іншых рэлігій і нават людзі няверуючыя”.

Мітрапаліт Іларыён высока цаніў вернасць Яна Паўла ІІ традыцыйнаму каталіцкаму навучанню і маральнасці. “Ён развіваў такі гуманізм, які ў адрозненне ад яго атэістычнай версіі, грунтаваўся на духоўных каштоўнасцях, - сказаў іерарх і дадаў - Папа заўсёды змагаўся з атэізмам у сваёй краіне і заграў важную ролю ў падзенні таталітарных рэжымаў ва Усходняй Еўропе. Адначасова, паводле Мітрапаліта Іларыёна, Ян Павел ІІ зрабіў вельмі шмат, каб адрадзіць веру ў тых, хто страціў яе пад уплывам лібералізму і рэлятывізму, якія пануюць у сучасных грамадствах Заходніх краін”.








All the contents on this site are copyrighted ©.