2011-04-29 14:42:51

Сакратары Яна Паўла II будуць канцэлебраваць беатыфікацыйную св. Імшу


RealAudioMP3 Сярод канцэлебрансаў беатыфікацыйнай св. Імшы Яна Паўла II будуць яго два асабістыя сакратары: кардынал Станіслаў Дзівіш і арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. Хоць літургію, якую ўзначаліць Бэнэдыкт XVI канцэлебруюць выключна кардыналы, было зроблена выключэнне для цяперашняга арцыбіскупа Львоўскага, - растлумачыў падчас сённяшняга брыфінгу ў Ватыкане, кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў таксама, што з вечара 30 красавіка да 5.00 1 мая будзе зачынена вуліца “Conciliazione”, вядучая да Ватыкана, і суседнія з ёй вуліцы. Гэта зроблена для таго, каб адпаведныя службы правялі падрыхтоўку да беатыфікацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.