2011-04-29 15:10:55

Вігілія беатыфікацыі Яна Паўла ІІ у цэнтры Рыма


RealAudioMP3 30 красавіка пачынаюцца мерапрыемствы ў рамках беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Вечарам, на тэрыторыі Вялікага Цырка (Circo Massimo) у Рыме адбудзецца вігілія беатыфікацыі, момант асаблівай малітвы і разважанняў над постацю будучага благаслаўлёнага. Падчас вігілійнага чування сваімі сведчаннямі аб Яне Паўле ІІ падзеляцца яго самыя блізкія супрацоўнікі – доктар Навара-Вальс і кардынал Станіслаў Дзівіш. Акрамя таго, сведчанне аб благаслаўлёным дасць сястра Марыя Сімон-Пьер, якая была аздароўлена цудоўна чынам, дзякуючы заступніцтву Яна Паўла ІІ.

Мерапрыемства на тэрыторыі Вялікага Цырка будуць суправаджаць аркестр Рымскай Кансерваторыі св. Цэцыліі, а таксама некалькі хораў, сярод якіх польскій хор “Gaudium Poloniae”.

Падчас ружанцовай малітвы ў вігілію беатыфікацыі адбудзецца малітоўны тэлемост з пяцью марыйнымі санктуарыямі на розных кантынентах. Кожную таямніцу ружанца вернікі будуць маліцца ў інтэнцыях асабліва дарагіх Слузе Божаму: за моладзь, сем’і, евангелізацыю, надзею і мір для народаў і за Касцёл. Сярод санктуарыяў, з якімі будзе арганізаваны тэлемост, будзе санктуарый у кракаўскіх Лагеўніках і партугальскай Фацімы.

На заканчэнне малітвоўнага чування папа Бэнэдыкт XVІ, зноў жа з дапамогай тэлемосту, удзеліць прысутным сваё апостальскае благаслаўленне. На працягу ўсёй ночы ў цэнры Рыма для малітвы будуць адчынены восем касцёлаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.