2300 супрацоўнікаў СМІ акрэдытаваныя на ўрачыстаці беатыфікацыі
2300 працаўнікоў сродкаў
масавай інфармацыі акрэдытаваныя ўжо на беатыфікацыю Яна Паўла II. Аб гэтым паведаміў
сёння на брыфінгу Анджэла Счэльцо, падсакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.
У іх ліку 1300 тэлежурналістаў і тэхнікаў, 700 журналістаў друкаваных СМІ, 230 фатографаў
і 250 радыёжурналістаў. Яны прыехалі з 101 краіны.
Дадзеныя аб колькасці журналістаў
пастаянна змяняюцца, паколькі ў Рым пастаянна прыбываюць новыя супрацоўнікі СМІ, якія
не падалі раней заяўкі на акрэдытацыю.