2011-04-28 15:29:13

За 111 гадоў колькасць хрысціян у Афрыцы павялічылася ў 70 разоў


RealAudioMP3 Паводле даследавання арганізацыі “The Pew Forum on Religion & Public Life”, за 111 гадоў рэлігійны ландшафт на Афрыканскім кантыненце на поўдзень ад Сахары рэзка змяніўся. Па стане на 1900 г., і мусульмане і хрысціяне былі тут адносна невялікай рэлігійнай меншасцю. Пераважная большасць жыхароў практыкавала традыцыйныя афрыканскія рэлігіі, у той час як прыхільнікі хрысціянства і ісламу ў сукупнасці складалі менш за чвэрць насельніцтва.

З тых часоў лік мусульман, якія жывуць паміж пустыняй Сахара і мысам Добрай Надзеі, павялічылася больш чым у 20 разоў – з 11 млн. у 1900 г. да 234 млн. у 2010 г., а хрысціян прыкладна ў 70 разоў – з 7 млн. да 470 млн. На поўдзень ад Сахары ў цяперашні час пражывае каля адной пятай ўсіх хрысціян у свеце (21%) і больш чым адна сёмая мусульман (15%). Такім чынам, у гэтым рэгіёне значна змяніліся суадносіны рэлігій: з 76% да 13% прыхільнікаў традыцыйных афрыканскіх культаў; з 14% да 29% мусульман і з 9% да 54% хрысціян.

Афрыканцы з'яўляюцца рэлігійнымі людзьмі. Паводле апытання, большасць з іх сцвярджае, што заходняя музыка, кіно і тэлебачанне нясуць шкоду маральнасці афрыканскай нацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.