2011-04-28 13:58:31

Вялікабрытанія: 900 англікан перайшлі ў каталіцкі ардынарыят


RealAudioMP3 900 брытанскіх англікан перайшлі ў Каталіцкі Касцёл і ўступілі ў нядаўна створаны Ардынарыят Маці Божай Уолсінгемскай. Стварэнне ардынарыята стала магчымым дзякуючы Апостальскай канстытуцыі папы Бэнэдыкта XVI “Anglicanorum coetibus”, якая прадугледжвае пераход у Каталіцкі Касцёл цэлых супольнасцяў, з захаваннем англіканскіх літургічных традыцый і незалежнасці ад мясцовай каталіцкай іерархіі.

Новымі вернікамі Каталіцкага Касцёла на Вялікім тыдні сталі 900 англікан, у тым ліку – больш за 60 былых англіканскіх святароў. З новымі членамі супольнасці сустрэўся ў Оксфардзе адзін з яе лідэраў, кс. прэлат Эндру Бернхем, які быў у ліку трох англіканскіх біскупаў, што перайшлі ў каталіцызм і атрымалі святарскае пасвячэнне.

1000 новых католікаў – “нязначная лічба з пункту гледжання статыстыкі”, заявіў прэлат Бернхем. “Магчымы небяспечны сцэнар, калі групы англікан проста растворыцца ў агульнай масе католікаў, і вынаходлівы па-прароцку жэст Папы, якім быў дакумент “Anglicanorum Coetibus”, не прынясе выніку, - заявіў святар, які ўсё ж спадзяецца, што ардынарыят чакаюць поспех і росквіт. - Бо ёсць і куды больш цікавы сцэнар, па якім усё можа развівацца, і мы павінны ўспомніць самую першую Пасху. - сказаў ён - Тады колькасць хрысціян была нашмат меншай. Да канца Апошняй вячэры нават апосталаў засталося ўсяго адзінаццаць, а да моманту смерці Хрыста на крыжы побач з ім заставаліся ўсяго двое - Найсвяцейшая Панна і Ян. У садзе Уваскрэшэння былі адзінкі. Пачаўшы з малога, хрысціянства ператварылася з нешматлікай, непапулярнай юдэйскай секты ў афіцыйную рэлігію ўсяго свету”, - сказаў прэлат Бернхем падчас сустрэчы з новымі членамі ардынарыяту для былых англіканаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.