2011-04-27 14:26:45

“L’Osservatore Romano” аб ролі польскіх каранёў Яна Паўла ІІ ў яго пантыфікаце


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” апублікавала артыкул французскага пісьменніка і журналіста Бэрнарда Леконта аб значэнні польскіх каранёў Яна Паўла ІІ для яго Пантыфіката. Аўтар артыкула адзначае, што драматычная гісторыя Польшчы, паўплывала на заклікі папы Вайтылы да пашаны правоў чалавека і народаў. “Разумеючы важнасць гістарычнай традыцыі для ідэнтычнасці народаў Ян Павел ІІ, падчас сваіх апостальскіх падарожжаў у розныя краіны свету, часта нагадваў аб хрысціянскіх каранях, а таксама аб постацях мясцовых святых.”,- адзначае французкі даследчык.
У складанай этнічна-культурнай сітуацыі ў даваеннай Польшчы, краіны з самай вялікай колькасцю яўрэяў у свеце, Бернард Леконт бачыць адкрытасць Яна Паўла ІІ на праблемы юдаізму і адносіны з дзяржавай Ізраіль.

У драматычным лёсе Польшчы падчас Другой сусветнай вайны, сведкам якога быў Караль Вайтыла, журналіст бачыць прычыну нястомных намаганняў Яна Паўла ІІ для захавання міру ў свеце. Канфрантацыя з камунізмам у Польшчы, на яго думку, паўплывала на распрацоўку папам тэалогіі правоў чалавека, вынікам якой стала яго першая энцыкліка “Redemptor hominis” (“Адкупіцель чалавека”),- адзначыў журналіст ватыканскага выдання Бернард Леконт.







All the contents on this site are copyrighted ©.