2011-04-27 12:12:13

Арцыбіскуп Трыпалі заклікае Італію не прымаць ўдзелу ў ваенных дзеяннях супраць Лівіі


RealAudioMP3 Апостальскій вікарый Трыпалі, арцыбіскуп Іннакенцій Марцінэллі заклікаў прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бурлусконі, да таго, каб італьянская авіацыя не прымала ўдзелу ў атаках па “асобных вайсковых аб’ектах Лівіі”. “Вельмі прашу, апамятайцеся. Гэта будзе катастрофа. Усё вырашаецца не толькі сілай!”,- сказаў іерарх.
Па словах Апостальскага вікарыя Трыпалі намер аб удзеле Італіі ў баявых дзеяннях супраць Лівіі з’яўляецца “памылкай, якую яшчэ можна выправіць”. Арцыбіскуп нагадаў вялікодны заклік Бэнэдыкта ХVI, аб тым каб дыпламатыя і дыялог занялі месца зброі і было адноўлена традыцыйнае сяброўства паміж Італіяй і Лівіяй. Апостальскі вікарый Трыпалі таксама выказаў скептыцызм адносна эфектыўнасці “хірургічных ўдараў” па меркаваным месцы знаходжання Муамара Кадафі. Ён звярнуўся да прэм’ер-міністра Бэрлусконі, з заклікам аб неабходнасці дыпламатычнай развязкі канфлікту.








All the contents on this site are copyrighted ©.