2011-04-26 14:46:23

Рэліквіярый з крывёй Яна Паўла ІІ будзе выстаўлены падчас беатыфікацыі


RealAudioMP3 26 красавіка было распаўсюджана паведамленне Залі Друку Апостальскай Сталіцы адносна рэліківій Яна Паўла ІІ, якія будуць выстаўлены падчас цырымоніі беатыфікацыі 1 мая. “Рэліківія, якая будзе выстаўлена для ўшанавання, - гаворыцца ў паведамленні, - гэта невялікая ампула з крывёй Яна Паўла ІІ.”

“У апошнія дні хваробы Святога Айца асабістым ўрачом Пантыфіка ў яго была ўзята кроў і перададзена ў Цэнтр пералівання крыві рымскай клінікі “Bambino Gesu” для магчымага далейшага пералівання. Пераліванне не было здзейснена і кроў была захавана ў чатырох невялікіх кантэйнерах. Два з іх былі перададзены кардыналу Станіславу Дзівішу, асабістаму сакратару Яна Паўла ІІ; яшчэ два засталіся ў шпіталі”, - гаворыцца ў паведамленні.

З нагоды беатыфікацыі два апошнія кантэйнеры змясцілі ў рэліквіярыі, адзін з якіх будзе выстаўлены для ўшанавання падчас цырымоніі беатыфікацыі. Затым ён будзе захоўвацца ў так званым “Sacrario” разам з іншымі важнымі рэліквіямі. Другі кантэйнер будзе звернуты шпіталю “Bambino Gesu”, - адзначаецца ў паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.