2011-04-26 15:03:15

Партугалія: абавязковая катэхеза для двухгадовых дзяцей


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл Партугаліі прапануе пачаць, з дапамогай сем’яў і дзіцячых устаноў, навучаць каталіцкай веры дзяцей ужо ва ўзросце ад двух гадоў. “Пачынаць катэхізаваць дзяцей з шасці гадоў, як гэта звычайна адбываецца зараз, гэта вельмі позна. - заявіў Акачо Лопэс, дырэктар Нацыянальнага сакратарыята хрысціянскай адукацыі - Рэлігійнае “абужэнне” павінна адбывацца ў сям’і дзіцяці простым і натуральным чынам”, - заўважыў ён.

Бацькі, бабулі і дзядулі, усе члены сям’і павінны ўводзіць дзіцяці ў дзейнасць парафіі. “Адной з лепшых катэхез, якую можна атрымаць – гэта напрыклад, актыўны ўдзел у св. Імшы”, - адзначыў Акачо Лопэс. “Гэта не азначае выключна турботу аб тым, каб дзеці паводзілі сябе годна падчас цэлебрацыі”.

Нагадваючы, што ў 2012 г. у Партугаліі завершыцца працэс аднаўлення падручнікаў па катэхізацыі, ён прызнае, што адукацыя катэхізатараў з’яўляецца адной з найважнейшых задач яго ведамства і прызнае, што “неабходна заахвоціць большую колькасць людзей да прапаведвання веры, бо катэхеза не з’яўляецца чыста інтэлектуальным працэсам, але перш за ўсё сведчаннем”.

Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас нацыянальнага Тыдня хрысціянскай адукацыі, які ў Партугаліі пройдзе з 2 па 9 кастрычніка гэтага года і падчас Дзён катэхізатараў, якія адбудуцца ў Фаціме 7-9 кастрычніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.