У Багдадзе ў велікодную
нядзелю, 24 красавіка, чатыры чалавекі былі паранены ў выніку выбуху каля каталіцкага
касцёла. Ахвяры, па словах амерыканскіх СМІ, дзве грамадзянскія асобы і два паліцэйскіх,
адказных за бяспеку храма. Схаваная пры дародзе бомба ўзарвалася, калі іх патрульная
машына праязджала побач, сказаў адзін з супрацоўнікаў ірацкай паліцыі.
У кастрычніку
мінулага года 52 чалавекі былі забітыя ў выніку нападу на сіра-каталіцкую царкву ў
цэнтры Багдада. Гэты напад стаў самым крывавым актам гвалту супраць хрысціянскай
меншасці Іраку з моманту амерыканскага ўмяшальніцтва ў 2003 г.