2011-04-25 13:31:59

Патрыярх Тваль пра моладзь: абтрэслі пыл сваёй сумнай гісторыі


RealAudioMP3 Лацінскі Патрыярх Іерусаліма, арцыбіскуп Фуад Тваль, з нагоды велікодных святаў звярнуўся да моладзі. На думку іерарха, маладые людзі Святой Зямлі “абтрэслі пыл сваёй сумнай гісторыі”, маючы на ўвазе беспарадкі і хваляванні, якія закранулі арабскі свет з пачатку гэтага года. Арцыбіскуп сказаў аб гэтым падчас св. Імшы 24 красавіка ў базыліцы Гробу Пана ў Іерусаліме.

“Маладое пакаленне адправілася на пошукі новага жыцця, адзначанага справядлівасцю і годнасцю”, - заўважыў іерарх. На яго думку, “цэлае пакаленне шукае ўваскрасення свайго народу і, адзіным іх інструментам, каб здзейсніць гэту змену, з’яўляецца воля і надзея на лепшую будучыню”. Па словах Патрыярха, старэйшае пакаленне павінна суправаджаць маладых людзей у гэтым працэсе малітвамі і парадамі. “Мы павінны далучыць наш голас да іх голасу, каб спяваць іх “Аллелюя” і іх перамогу”, - падкрэсліў у сваёй гаміліі арцыбіскуп Фуад Тваль.

У велікодных ўрачыстасцях у Святой Зямлі прынялі ўдзел тысячы хрысціян, у тым ліку шматлікія пілігрымы з усяго свету, заходняй і ўсходняй традыцый, бо ў гэтым годзе ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста адзначаецца адначасова ўсімі хрысціянскімі канфесіямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.