2011-04-25 14:22:17

Ва ўсім свеце ўзгадваюць чарнобыльскую трагедыю


RealAudioMP3 25 красавіка ва ўсім свеце пачаліся мемарыяльныя мерапрыемствы ў сувязі з 25-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мерапрыемствы набылі асабліва моцны характар у кантэксце падзей на японскай атамнай электрастанцыі “Фукусіма-1”. Аварыя на востраве Хансю адбылася 11 сакавіка гэтага года.

Цэнтральныя чарнобыльскія мерапрыемствы на Украіне ўзначаліць глава Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Кірыл I. Ён прыбудзе ў Кіеў сёння.

26 красавіка, у дзень трагедыі, у 1.23, на ўсходняй ускраіне Кіева пад звон чарнобыльскага колакала пачнецца жалобнае набажэнства, якое ўзначаліць Патрыярх. Як паведамілі ў Маскоўскім Патрыярхаце, у аўторак ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будуць маліца за ахвяр катастрофы.

Больш за 300 тыс. чалавек на Украіне і ў Беларусі былі пераселены пасля аварыі. Да гэтага часу больш за 6 млн. чалавек жывуць на значна радыёактыўна забруджаных тэрыторыях. Там назіраецца рост дзіцячай смяротнасці на 20-30%, асабліва ад раку шчытападобнай залозы.







All the contents on this site are copyrighted ©.