2011-04-23 13:27:15

“Octava Dies”. Езус і Сакрат


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі звярнуўся да словаў Бэнэдыкта XVI, прамоўленых падчас агульнай аўдыенцыі ў Вялікую сераду. “Калі Папа казаў аб малітве Езуса ў Гефсіманскім садзе, ён разважаў аб трывозе Езуса, аб яго страху перад абліччам смерці”. Кс. Ламбардзі нагадаў, што менавіта ў кантэксце смерці Пантыфік зрабіў параўнанне паміж Езусам і Сакратам.

У сваёй рубрыцы “Octava dies” дырэктар Ватыканскага радыё звярнуў увагу словы Папы, які сказаў, “што людзі захапляюцца сілай духа вялікага грэцкага філосафа, аб якой нам вядома дзякуючы цудоўным творам Платона. Аднак, панаванне Сакрата над пачуццём трывогі, у нейкім сэнсе, аддаляе яго ад стану ўласцівага большасці людзей перад абліччам смерці. У адрозненні ад Езуса, які сапраўды з’яўляецца адным з нас”.

Кс. Ламбардзі, адзначае, “што любоў Бога, зыходзіць да самай прорвы, каб узняць нас да вышыняў”. Ён заўважае, што парадаксадльным чынам адзін з самых таямнічых евангельскае фрагментаў, а менавіта пакуты Пана ў Гетсіманскім садзе, “перамяняе разуменне бязмежных пакутаў людзей ўсіх часоў”. “Бязмежныя пакуты і бязмежная любоў. - кажа дырэктар Ватыканскага радыё - Цяпер мы можам казаць аб “збаўленні” і можам верыць у наша цела, у наша жыццё і нашу смерць”.

кс. Ламбардзі, нагадаў, аб яшчэ адных словах Святога Айца, прамоўленых учора падчас тэлевізійнай праграмы “На свой вобраз” на італьянскім тэлебачанні. Падчас яе Бэнэдыкт XVI адказаваў на пытанні дасланыя з розных куткоў свету. “Папа сказаў аб тым, што “Эўхарыстыя і Уваскрослае Цела Хрыста дакранаецца і ўваходзіць у нас, каб перамяніць наша жыццё ў жыццё новае. Таму Пакута і Уваскрасенне – гэта найвялікшы дар Бога чалавецтву, якое пілігрымуе”, - адзначыў у сваёй рубрыцы “Octava Dies” дырэктар Ватыканскага радыё.







All the contents on this site are copyrighted ©.