2011-04-23 12:23:51

“L'Osservatore Romano” аб інтэрв'ю Бэнэдыкта XVI на тэлеканале “RAI”


RealAudioMP3 "Далейшым доказам жадання звязаць веру і розум, доказам сяброўскіх адносін да ўсіх, стала інтэрв'ю Бэнэдыкта XVI у Вялікую пятніцу на італьянскім тэлеканале “RAI”, - піша ў сённяшнім “L'Osservatore Romano” рэдактар выдання ​​Джавані Марыя Віян. Ён падкрэслівае, што Папа такім чынам працягвае "хрысціянскую традыцыю". Бо цэнтральным вымярэннем хрысціянства з'яўляецца "перадача веры". І ў гэтай плоскасці, падкрэслівае аўтар, "II Ватыканскі Сабор, і Папы, якія яго фактычна падрыхтавалі, жадалі і праводзілі – Пій XII, Ян XXIII, Павел VI, зразумелі неабходнасць адаптацыі да прагрэсу тэхнікі пераказу".

"У раcтучай прысутнасці, якую пачаў папа Манціні падарожжам на пяць кантынентаў і даведзены да кульмінацыі праз бесперапыннае кругасветнае падарожжа папам Янам Паўлам II, каб паказаць рэальна крыж Хрыста ў зменлівай і драматычнай панараме свету: “stat crux dum volvitur orbis” – крыж трывае ў той час, як свет змяняецца. Выступаючы на тэлебачанні Бэнэдыкт XVI з'яўляецца іх натуральным пераемнікам”, - сцвярджае Джавані Марыя Віян.







All the contents on this site are copyrighted ©.