2011-04-23 16:44:20

Плошчу св. Пятра ўпрыгожаць 20 тысяч цюльпанаў


RealAudioMP3 У Ватыкане праходзяць апошнія прыгатаванні да святкавання Вялікадня. Чакаецца, што ў сённяшняй вячэрняй літургіі Пасхальнай вігіліі з удзелам Бэнэдыкта XVI, якая пройдзе ў базыліцы св. Пятра, прымуць удзел некалькі тысяч вернікаў. Акрамя таго, заўтра ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана, на плошчы св. Пятра, збяруцца каля 100 тыс. чалавек, якія прымуць удзел у святочнай літургіі.

З нагоды ўрачыстасці плошча св. Пятра будзе ўпрыгожана вясеннімі букетамі кветак. У гэтым годзе ў дэкарацыі будзе выкарыстана каля 30 тыс. раслін, сярод якіх 20 тыс. цюльпанаў, а таксама кустоў і малых дрэваў.
Традыцыйна дамінуюць кветкі жоўтага і белага колераў – колераў ватыканскага сцяга, якія сімвалізуюць велікоднае святло і радасць. Пасля ўрачыстасцяў многія з выкарыстаных раслін будуць упрыгожваць ватыканскія сады і рымскія паркі. Традыцыйна кветкі на святы Вялікадня ў Ватыкан дасылаюць галандскія садоўнікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.