2011-04-23 14:59:05

Барталамей І заклікаў да сабрання сіноду пяці праваслаўных патрыярхатаў


RealAudioMP3 Апублікаваны тэкст паслання Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея І, звернутага да кіраўнікоў старажытных праваслаўных патрыярхатаў з заклікам сабрацца на спецыяльны сінод для абмеркавання праблем, звязаных з нестабільнай сітуацыяй на Блізкім Усходзе.

На сінодзе, па словах Патрыярха Барталамея, плануецца таксама абмеркаваць шэраг праблем агульнаправаслаўнага характару і пытанні, звязаныя з будучыняй усеправаслаўнага сабора. Запрашэнне таксама атрымаў і глава Кіпрскай Праваслаўнай Царквы.

У тэксце запрашэння сказана, што існуе даўняя традыцыя – склікаць у адмысловых выпадках прадстаяцеляў старажытных патрыярхатаў, а таксама главу Кіпрскай Праваслаўнай Царквы, аўтакефалія якой была зацверджана Сусветнымі саборамі, для абмеркавання праблем, якія тычацца ўсёй паўнаты праваслаўя. Такія сходы, па словах Патрыярха, не апярэджваюць рашэнняў усеправаслаўных сабораў і не выключаюць іншыя памесныя Цэрквы з абмеркавання важных праваслаўных праблем, а толькі фарміруюць папярэднія і асноўныя прынцыпы агульнаправаслаўнай пазіцыі па важных пытаннях.

Пасяджэнне сінода прадстаяцеляў старажытных патрыярхатаў запланавана на 1 верасня 2011 г. Патрыярхі і Кіпрскі арцыбіскуп запрашаюцца ў Фанар, раён Стамбула, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Канстантынопальскага Патрыярха.







All the contents on this site are copyrighted ©.