2011-04-22 16:14:37

Францыя: хрысціяне супраць блюзнерства


RealAudioMP3 У французскім Авіньёне праходзіць выстава сучаснага мастацтва. Сярод яе экспанатаў знаходзіцца скандальны фотаздымак пад назвай “Immersion Piss Chrust” аўтарства амерыканскага фатографа Андрэса Серрано. На ёй прадстаўлены крыж, які знаходзіцца ў адпадах чалавечай жыццядзейнасці. Супраць экспанавання гэтай працы выказалі пратэст некалькі французскіх арганізацый.

Аднак суд у Авіньёне, які разглядаў гэту справу, адхіліў пратэст і наказаў заплаціць 8 тысяч еўра кампенсацыі арганізатарам выставы. Па словах адваката арганізацыі, гэта рашэнне азначае, што “хрысціяне не могуць абараняць сябе законна ад нападу на сваю годнасць і веру”.

Супраць выставы выступіў ардынарый Авіньёнскай архідыяцэзіі, арцыбіскуп Жан-П’ер Каттэноз. У сваёй заяве ён выказаў абурэнне “з прычыны знявагі Хрыста”, які з’яўляецца “цэнтрам хрысціянскай веры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.