Патрыярх Кірыл павіншаваў Бэнэдыкта XVI з Вялікаднем
Патрыярх Маскоўскі
і ўсяе Русі Кірыл накіраваў велікоднае віншаванне папе Бэнэдыкту XVI. "Новая годнасць,
падараваная нам Збаўцам, спалучана з велізарнай адказнасцю. Мы ўсе пакліканы несці
ў свет аб’яўленне праўды Божай, словам і справай прапаведаваць мір, справядлівасць
і любоў, сведчачы тым самым аб змяняючым святле Уваскрасення Хрыстовага", - сказана
ў віншаванні Патрыярха, якое апублікаваў сёння сайт Сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных
сувязяў.
Глава Рускай Праваслаўнай Царквы пажадаў "светлай радасці аб Уваскрослым
Хрысце, міру, добрага здароўя і шчодрай Божай дапамогі " у высокім служэнні Святога
Айца.