У Берліне будзе адкрыты першы ў Германіі міжрэлігійны цэнтр. Ідэя яго заснавання,
якая была прапанавана Евангельска-лютэранскай Царквой, ужо абмяркоўваецца на розных
узроўнях у Берліне. Ініцыятыва датычыць хрысціян, юдэяў і мусульман.
Летам
плануецца правесці архітэктурны конкурс на праект будучага будынка цэнтра, паведаміў
пастар Грэгар Хохберг. Яго ўзвядзенне на думку ініцыятараў, павінна служыць архітэктурным
сімвалам мірнага суіснавання ў Германіі трох рэлігій.