2011-04-22 13:09:07

Вялікабрытанія: падвоілася колькасць членаў ардынарыята для былых англікан


RealAudioMP3 Праз паўтара гады пасля публікацыі Апостальскай канстытуцыі “Anglicanorum coetibus”, якая зрабіла магчымым устанаўленне ардынарыята для католікаў, паходзячых з англіканскай традыцыі, гэта новая і вельмі незвычайная структура ў Каталіцкім Касцёле стала сапраўды рэальнасцю, паведамляе “Сatholic Herald”.

Ардынарыят Маці Божай Уолсінгемскай быў заснаваны яшчэ ў студзені, калі ў Каталіцкі Касцёл перайшлі некалькі былых англіканскіх біскупаў і святароў. 19 красавіка колькасць перайшоўшых у ардынарыят былых англікан падвоілася. У катэдры св. Георгія ў Соутворке былы англіканскі біскуп, а цяпер – кіраўнік ардынарыята, кс. прэлат Кіт Ньютан, прыняў у лона Каталіцкага Касцёла адну з першых груп былых членаў Англіканскай Царквы.

Крыстафер Пірсан, былы пробашч парафіі св. Агнешкі ў Кэнінгтан, узначаліў гэтую групу, якая складаецца ў асноўным з яго парафіянаў. Абрад прыёму былых англікан ў Каталіцкі Касцёл уключаў у сябе цырымонію, у ходзе якой кс. прылат Кіт Ньютан вітаў кожнага новага католіка па імені і ўдзяляў сакрамэнт канфірмацыі.

На Вялікдзень, 24 красавіка, як чакаецца, у склад ардынарыята ўвойдуць каля тысячы новых членаў. Сярод іх больш за 60 прадстаўнікоў духавенства, а таксама многія свецкія вернікі, якія рушылі ўслед за сваімі пастырамі ў лона Каталіцкага Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.