2011-04-22 14:20:43

Бэнэдыкт ХVI правядзе сеанс сувязі з касмічнай станцыяй


RealAudioMP3 Як паведамляе “L’Osservatore Romano” Бэнэдыкт ХVI спалучыцца з дапамогай сатэлітарнай сувязі з міжнароднай касмічнай станцыяй. Нагодай будзе апошняя місія амерыканскага касмічнага карабля “Endeavour”.

Гэта адбудзецца 4 мая у 17.30 паводле рымскага часу. На касмічнай станцыі будзе знаходзіцца два італьянскія астранаўты: палкоўнік Робэрто Вітторыё, які возме з сабой медаль, атрыманы ад Бэнэдыкта ХVI і інжынер Паоло Нэсполі. Святы Айцец паразмаўляе таксама з іншымі членамі міжнароднага экіпажа касмічнай станцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.