2011-04-20 12:16:50

У Італіі створаны самы доўгі ў свеце комікс аб Яне Паўле ІІ


RealAudioMP3 Падрыхтоўка да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ праходзіць ва ўсім Каталіцкім Касцёле. У італьянскай дыяцэзіі Палестрына, якая знаходзіцца ў ваколіцах Рыма, спецыяльна да гэтай падзеі вернікі стварылі самы доўгі ў свеце комікс аб будучым благаслаўлёным. Ён будзе прадстаўлены ў дыяцэзіі на маючым адбыцца з 30 красавіка па 2 мая “Фестывалі пакалення Яна Паўла ІІ”.

Комікс, які апавядае аб гісторыі жыцця Караля Вайтылы, ад нараджэння да беатыфікацыі, мае 1000 метраў у даўжыню. У яго стварэнні прынялі ўдзел дзеці, моладзь і дарослыя вернікі. Падчас дыяцэзіяльнага фестывалю, комікс будзе выстаўлены ўздоўж адной з вуліц мястэчка Паліяна.







All the contents on this site are copyrighted ©.