Апостальскі вікарый
Трыпалі, арцыбіскуп Джавані Марцінэллі адзначыў, што “мусульманскія жаныны Лівіі маюць
досыць вайны і жадаюць, каб іх сем’і зноў жылі нармальным жыццём”. Арцыбіскуп рапавёў
аб інцыдэнце на св. Імшы, якую ён адпраўляў у сталіцы краіны. Падчас яе заўважыў ў
храме каля 10 мусульманскіх жанчын. Гэта здарылася ўпершыню за 40 гадоў. Пасля заканчэння
літургіі яны з плачам прыйшлі ў сакрыстыю.
Арцыбіскуп Марцінэллі цытуе іх
словы з вернутыя да яго: “Ойча, спыні вайну, спыні бамбардаванні, якія нішчаць нашы
сем’і, наша грамадства. Дзеці не ходзяць у школу і мы знаходзімся ў адчаі”. Іерарх
паведаміў аб гэтым Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў. Там адбылася дыскусія аб аказанні
гуманітарнай дапамогі Лівіі.
Іерарх лічыць, што ў першую чаргу трэба знайсці
спосаб пакласці канец канфлікту ў краіне. Ён прапануе выкарыстаць пляменныя адносіны
і аўтарытэт лідэраў плямён у наладжванні дыялогу і згоды ў Лівіі.
Паводле іерарха,
важную ролю могуць адыграць формы дыпламатыі, якія паважаюць і ўмеюць выкарыстаць
мясцовы культурны катэкст. Апостальскі вікарый Трыпалі прывёў прыклад Бразіліі, Расіі,
Індыі, Кітая і Паўднёва Афрыканская Рэспублікі, якія, замест прымянення сілы, паставілі
на дыпламатычную развязку канфлікту ў Лівіі. Паводле арцыбіскупа Марцінэллі, гэта
вельмі мудрае рашэнне.