Масква: супольнасць з Тэзэ правядзе Вялікдзень з праваслаўнымі
Вялікая група членаў
супольнасці з Тэзэ і іх сяброў упершыню наведае Маскву 20-25 красавіка. Пілігрымка,
у якой прымуць удзел каля 240 маладых людзей з 26 краін свету, адбудзецца на Вялікім
тыдні, у які ў гэтым годзе адначасова ўступілі праваслаўныя і католікі. Мэта падарожжа
– пазнаёміцца з праваслаўнай богаслужбовай і культурнай традыцыяй, даведацца “з першых
вуснаў” аб жыцці Рускай Праваслаўнай Царквы. На чале групы стаіць брат Алоіс, прыёр
супольтнасці.
У Вялікую пятніцу пілігрымы наведаюць падмаскоўны Бутава, дзе
ў сталінскія часы было растраляна 20 тыс. біскупаў, святароў, законнікаў і законніц,
а таксама свецкіх вернікаў. Таксама брат Алоіс разам з моладдзю, будзе ўдзельнічаць
ва ўрачыстай Велікоднай вячэрні, якую адслужыць Патрыярх Кірыл у Саборы Хрыста Збаўцы.
Супольнасць
з Тэзэ была заснаваная ў 1940 г. у Бургундыі, яна аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных
хрысціянскіх канфесій, у асноўным католікаў і пратэстантаў. Тэзэ з'яўляецца адным
з найбуйнейшых цэнтраў паломніцтва хрысціянскай моладзі з больш чым 25 краін свету,
аб'яднанай рухам хрысціянскай традыцыі, прыхільнасцю агульным духоўна-маральным каштоўнасцям
і цвёрдасцю у сваім рэлігійным выбары перад тварам секулярнага свету.