2011-04-19 14:56:38

Новая Канстытуцыя Венгрыі забараняе аборты і “аднаполыя шлюбы”


RealAudioMP3 Парламент Венгрыі 18 красавіка прыняў новую Канстытуцыю краіны. 25 красавіка дакумент падпіша кіраўнік дзяржавы, а з 1 студзеня 2012 г. Канстытуцыя ўступіць у сілу.

У новым асноўным законе гаворыцца, што венгерскі народ аб'ядноўваюць "Бог і Хрысціянства". За дзяржавай замацоўваецца абавязак абараняць жыццё, пры гэтым зазначана, што жыццё пачынаецца ад зачаця. Фактычна гэты артыкул канстытуцыі ўводзіць забарону на аборты. Шлюб пазначаны ў канстытуцыі як саюз мужчыны і жанчыны. Такім чынам, новая канстытуцыя стварае перашкоду да так званых “аднаполых шлюбаў”, дазволеных у некаторых краінах Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.