2011-04-19 14:39:54

Біблія, як часопіс у кіёску


RealAudioMP3 У больш за 1000 кіёскаў Аўстрыі і Германіі з’явіцца Біблія ў фармаце звычайнага часопіса. Гармбургскі журналіст Олівер Вурм і дызайнер Андрэас Фолерыч, адказныя за выданне, вырашылі прымеркаваць з’яўленне “часопіснага” варыянту Новага Запавета да Вялікадня.

Па прызнанні аўтараў ідэі, адзін за другім яны апрацавалі біблійныя тэксты, каб зрабіць іх прывабнымі і даступнымі для чытачоў у часопісным фармаце. Па прызнанні Вурма, яны не мелі тэалагічных ці нават місійных амбіцый. Але як для католіка, былога міністранта і валанцёра дабрачыннай арганізацыі “Caritas”, гэта ініцыятыва з’яўляецца для яго пэўным сведчаннем. "Я б не рызыкнуў звярнуцца да настолькі вялікай тэмы, калі б не ведаў, хаця б прыкладна, што напісана на гэтых старонках", - сказаў Олівер Вурм пра Біблію.

Спасчатку часопіс-Біблія звявіўся ў онлайн версіі. З дазволу ўладальнікаў ліцэнзіі на Агульнахрысціянскі пераклад Бібліі, Каталіцкага біблійнага таварыства, толькі за адзін год, было прададзена праз Інтэрнэт каля 10 тыс. онлайн экзэмпляраў Святога Пісання. Цяпер часопіс можна купіць у буйных кіёсках.

Вонкава ён нагадвае звычайнае выданне такога фармату. На вокладцы знаходзіцца біблійная цытата "Каб мелі надзею". Тэкст у часопісе-Бібліі змяшчаны ў калонках і выдзелены некалькімі рознымі шрыфтамі. Чатыры Евангеллі, Дзеі Апосталаў, Пасланні Паўла і Апакаліпсіс можна знайсці дзякуючы каляроваму пазначэнню старонак.

Першы тыраж 244-старонкавага часопіса-Бібліі склаў 15 тыс. экзэмпляраў. Ён даступны перш за ўсё ў кіёсках на вакзалах і ў аэрапортах.







All the contents on this site are copyrighted ©.