Бэнэдыкт ХVI: спачувальная тэлеграма з прычыны смерці кардынала Сальдарыні
Святы Айцец Бэнэдыкт
ХVI накіраваў спачувальную тэлеграму з прычыны смерці кардынал Джовані Сальдарыні,
які з 1989 г. па 1999 г. быў арцыбіскупам Турынскім.
У спачувальнай тэлеграме
Папа сцвярджае, што “з вялікім смуткам прыняў паведамленне аб смерці кардынала Сальдарыні,
які шмат гадоў давяраў сваю хваробу Пану, служачы Касцёлу і Евангелю”. Святы Айцец
выказаў Турынскай дыяцэзіі і родным памёршага свае глыбокія спачуванні. Бэнэдыкт ХVI
узгадаў у сваёй тэлеграме вялікую душпастырскую турботу памёршага кардынала спачатку
ў ролі святара і дапаможнага біскупа Мілана, а затым арцыбіскупа Турынскага. Папа
выказаў таксама падзяку ўсім, хто клапаціўся пра іерарха падчас яго хваробы.
Джовані
Сальдарыні нарадзіўся ў 1924 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1947 г. у Мілане.
На працягу 15 гадоў быў выкладчыкам Святога Пісання ў духоўнай семінарыі ў Венегоне.
У 1984 г. папа Ян Павел ІІ прызначыў яго дапаможным біскупам Міланскай архідыяцэзіі,
а ў 1989 г. арцыбіскупам Турынскім. Да Калегіі кардыналаў, памёршы 18 красавіка іерарх,
быў далучаны ў 1991 г.