2011-04-19 12:42:32

Бэнэдыкт ХVI пачынае 7 год Пантыфікату


RealAudioMP3 19 красавіка спаўняецца 6 год з дня абрання на Пасад св. Пятра кардынала Ёзэфа Ратцынгера. З гэтай нагоды галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano” Джавані Марыя Вьян параўноўвае Бэнэдыкта ХVI да св. Аўгустына, які, як напісаў першы біёграф біскупа Іпоны, “вечна жывы ў сваіх працах, аб чым сведчыць поспех яго твораў”.

Галоўны рэдактар ватыканскага выдання адзначае, што тое ж можна сказаць пра Бэнэдыкта ХVI, “тым больш, што ў шматлікіх гаміліях Святога Айца можна пачуць палымянае і дакладнае слова самаго св. Аўгустына”.

“Так было ў гаміліі Пальмовай нядзелі, у якой дзве супрацьпастаўленыя сабе любові: любоў да самога сябе і любоў да Бога, Бэнэдыкт ХVI перакладвае на “сучасную ментальнасць, апісваючы дваякую сілу гравітацыі, і кажа з упэўненасцю, што ўсё залежыць ад здольнасці вызваліцца ад сілы прыцяжэння зла”, - адзначае ў сваім артыкуле галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano”.







All the contents on this site are copyrighted ©.