2011-04-19 15:35:38

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бэнэдыкта XVI з шостай гадавінай Пантыфікату


RealAudioMP3 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў папу Бэнэдыкта XVI з шостай гадавінай пачатку Пантыфікату. Аб гэтым паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Вы прысвяцілі жыццё служэнню Каталіцкаму Касцёлу, выхоўваючы ў людзях вечныя каштоўнасці: любоў, спачуванне і міласэрнасць. Упэўнены, што Ваша штодзённая праца будзе і далей садзейнічаць умацаванню хрысціянскай веры, талерантнасці і павагі да высокіх духоўных ідэалаў", - адзначаецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў надзею на далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Святым Пасадам.







All the contents on this site are copyrighted ©.