У Асізі святкуюць
800-годдзе з дня манаскіх шлюбаў св. Клары з Асізі (1193-1253). Паводле традыцыі,
ноччу напярэдадні Пальмовай нядзелі Клара, дачка багатага двараніна з Асізі, уцякла
з хаты ў пошуках манаскага жыцця.
Святкаванні ў Асізі началіся 16 красавіка
і будуць працягвацца да 11 жніўня 2012 г. Разам са святочнымі набажэнствамі ў Асізі
запланавана правядзенне выстаў, канцэртаў, а таксама двух міжнародных канферэнцый.
Св.
Клара з Асізі была паслядоўніцай св. Францішка Асізскага і вядомая як заснавальніца
жаночага манаскага ордэна кларысак. Сёння гэты ордэн налічвае каля 6 тыс. законніц
па ўсім свеце.