2011-04-18 15:18:33

Кінастужка аб Яне Паўле ІІ у Еўрапарламенце


RealAudioMP3 Заўтра 19 красавіка ў Еўрапейскім Парламенце адбудзецца паказ новага фільма знятага польскім рэжысёрам Яраславам Шмітам “Ян Павел ІІ. Я шукаў вас ...”. У праглядзе фільма прымуць удзел дэпутаты Еўрапарламента на чале з яго кіраўніком спадаром Ежы Бузэкам.

Фільм з’яўляецца паўнамертажнай дакументальнай стужкай аб жыцці Слугі Божага. Яго здымкі трывалі 4 гады і праходзіла на 4 кантынентах. Некалькі дзён таму, на паказе гэтага фільма ў Ватыкане прысутнічаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.