2011-04-18 11:57:37

Ва ўсім свеце будуць маліцца за пакістанскую хрысціянку


RealAudioMP3 20 красавіка, у Вялікую сераду вернікі ва усім свеце будуць маліцца за Асію Бібі, хрысціянку з Пакістана, якая была асуджана на смяротнае пакаранне па законе аб блюзнерстве.

Ініцыятыва пройдзе ва ўсім свеце, “каб вернікі і людзі добрай волі змаглі сабрацца на малітве і запаліць свечку, - адзначаюць ініцыятары акцыі з “Masihi Foundation”, - а таксама памаліцца аб выратаванні гэтай жанчыны і ўсіх, хто пакутуе ад наступстваў ілжывых абвінавачванняў у блюзнерстве”.

Кардынал Жан-Луі Таран, старшыння Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, будзе цэлебраваць у Вялікую сераду св. Імшу ў гэтай інтэнцыі ў капліцы італьянскага парламенту.







All the contents on this site are copyrighted ©.