2011-04-18 15:39:25

Бэнэдыкт XVI адкажа на пытанні ў прамым эфіры


RealAudioMP3 Ужо вядомыя некаторыя пытанні, на якія адкажа Бэнэдыкт XVI падчас эфіру праграмы пад назвай “На свой вобраз” на італьянскім тэлевізійным канале “Rai” у Вялікую Пятніцу, 22 красавіка.

Першае пытанне Святому Айцу задасць італьянская жанчына, якая з’яўляецца маці дзіцяці, якое шмат год знаходзіцца ў коме. Другое пытанне прыслала дзяўчынка з Японіі. Яна цікавіцца: “Чаму адбыўся землятрус у яе краіне?”. Трэццяе пытанне задала мусульманская жанчына з Кот д’Івуара, краіны, у якой некалькі месяцаў цягнулася крывавая грамадзянская вайна. Яе пытанне датычыць Езуса, настаўніка супакою. Нарэшце, апошняе з вядомых пытанняў даслалі 7 маладых студэнтаў з Ірака. Яны кожны дзень рызыкуюць жыццём дзеля таго, каб быць хрысціянамі, таму што іх краіна стала месцам мучаніцтва для шматлікіх вызнаўцаў Хрыста.

Вядома, што ў прамым эфіры 22 красавіка Бэнэдыкт XVI адкажа на 6 пытанняў. Аўтары апошніх двух з’яўляюцца італьянцамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.