2011-04-17 14:37:27

Бэнэдыкт ХVI ў Пальмовую Нядзелю: “Пацягні нас, Божа, на нябесныя вышыні”


RealAudioMP3 “Пацягні нас, Божа, на нябесныя вышыні, зрабі, каб мы належалі да пакалення, якое шукае Бога”, - сказаў Папа ў гаміліі падчас Эўхарыстыі Пальмовае Нядзелі 17 красавіка. Святы Айцец старшынстваваў на плошчы Святога Пятра ХХVI Сусветнаму дню моладзі на дыяцэзальным узроўні, які праходзіў пад лозунгам: “Укаранёныя ў Хрысце, моцныя ў веры”. Цэнтральныя святкаванні гэтага дня пройдуць з 16 па 21 жніўня ў Мадрыдзе.

У сваім казанні Папа распавёў, што як кожны год у Пальмовую нядзелю, разам з Есусам мы падымаемся на гару да святыні У гэты дзень моладзь і людзі ўсіх узростаў і прызналі Яго, крычачы: "Гасанна Сыну Давідаваму! БласлаўлёныТой, Хто ідзе ў імя Пана! "

“Але, што мы сапраўды робім, калі далучаемся да працэсіі – да групы тых, хто прыйшоў з Езусам ў Іерусалім і абвясціў Яго царом Ізраільскім? Гэта хутчэй, цырымонія, прыгожы звычай? Ці гэта мае штосьці агульнае з рэальнасцю нашага жыцця, нашага свету?” – запытаў Папа. І працягнуў: Для атрымання адказаў, мы павінны спачатку ўдакладніць, што сам Езус на самой справе хацеў зрабіць. Пасля вызнання веры, якое Пётр зрабіў у Кесарыі Філіпавай, Езус ішоў як паломнік ў Іерусалім на свята Вялікадня. Гэта шлях да храма ў Святым горадзе, да месца, якое для Ізраіля гарантавала блізкасць Бога да свайго народа. Гэта шлях да агульнага святкавання Вялікадня ў памяць пра вызваленне з Егіпта і знак надзеі ў канчатковае вызваленне. Езус ведае, што Яго чакае новая Пасха і што ён сам будзе выступаць у ролі ахвярнага ягнятка, ахвяроўваючы Сябе на Крыжы. Ён ведае, што ў містычных дарах хлеба і віна Ён ахвяруе Сябе назаўсёды і адчыняе веруючым дзверы ў новы шлях да вызвалення, да аб’яднання з жывым Богам. Гэта дарога да вышыні крыжа, да любові. Заключным момантам яго паломніцтва з’яўляецца сам Бог, да якога Ён хоча прывесці чалавека.

“Наша сённяшняя працэсія хоча быць выяўленнем чагосьці больш глыбокага, – сказаў Святы Айцец, – Разам з Езусам мы адпраўляемся ў паломніцтва: у вялікую дарогу да Бога жывога. Гэта падарожжа, у якое Езус запрашае нас. Але як мы можам працягваць гэтае падарожжа? Ці не хопіць нам сілы? Так, гэта па-за межамі нашых уласных магчымасцяў. Ва ўсе часы людзі вельмі жадалі “быць як Бог”, намагаліся дасягнуць вышыні Бога, каб стаць незалежнымі, абсалютна свабоднымі, як Бог. Шмат чаго чалавецтву ўдалося дасягнуць. Аднак сіла гравітацыі, якая цягне нас уніз, вельмі магутная. Разам з нашай здольнасцю не толькі расце дабро. Таксама сілы зла павялічыліся і прадстаўляюцца ў выглядзе пагрозлівай буры над гісторыяй. Дастаткова падумаць пра катастрофы, якія ў апошнія месяцы нас пераследуюць і ад якіх пакутуе чалавецтва”, – адзначыў Пантыфік.

Айцы Касцёла казалі, што чалавек з’яўляецца кропкай перасячэння паміж двума палямі прыцягнення. Існуе сіла, якая цягне ўніз – да эгаізму, хлусні, да зла. Яна аддаляе нас ад Бога. З іншага боку, ёсць сілы, якія прыцягаюць да любові Бога. Яны даюць нам быць каханымі Богам і падымаюць нас ўверх. Чалавек знаходзіцца ў цэнтры гэтай двайной сілы. Нам усё трэба зрабіць, каб уцячы ад гравітацыйнага поля зла, стаць цалкам вольнымі і поўнасцю аддацца сіле Бога, які робіць нас сапраўды свабоднымі, падымае нас і дае нам сапраўдную свабоду”, – сказаў Папа.

Далей ён адзначыў: Але мы самі занадта слабыя, каб падняць нашыя сэрцы да вышыні Бога. Мы не ў стане гэта зрабіць. Наша ганарыстасць, якая гаворыць, што мы здольныя зрабіць ўсё самі, цягне нас уніз і аддаляе нас ад Бога. Сам Бог павінен прыняць нас, і гэта тое, што Хрыстос пачаў на Крыжы. Ён зыйшоў да крайняй чалавечай нікчэмнасці, каб узняць нас на вышыню, да жывога Бога. Толькі такім чынам наша нікчэмнасць можа быць пераадолена. Пакорлівасць Богу з’яўляецца найвышэйшай формай Яго любові, і гэтая сціплая любоў уздымае нас уверх.

Псалм 24, які Касцёл нам прапануе на сёння, указвае на некаторыя канкрэтныя элементы, якія належаць да нашага ўзыходжання на неба і без якіх мы не можам быць ўзнятыя ў вышыні. Гэтымі элементамі з’яўляюцца чыстыя рукі, чыстыя сэрцы, адмова ад хлусні і пошук аблічча Бога. Вялікія тэхналагічныя дасягненні робяць нас свабоднымі, і з’яўляюцца часцінкамі чалавечага прагрэсу толькі тады, калі яны спалучаюцца з такім стаўленнем, калі нашы рукі і нашы сэрцы становяцца чыстымі і калі мы шукаем ісціну, ці шукаем самога Бога, Усе гэтыя элементы з’яўляюцца эфектыўнымі толькі тады, калі мы пакорна прызнаем, што павінны звяртаць ўвагу на іншага чалавека, і калі мы адмовімся ад жадання быць самым Богам. Тады Ён падыме нас уверх, калі мы маем патрэбу ў Ім. Ён дае нам добры накірунак і ўнутраную сілу, якая ўздымае нас уверх. Нам неабходна пакорнасць веры, якая шукае аблічча Бога і абапіраецца на праўду Яго любові, – нагадаў Папа.

Пытанне “Як чалавек можа трапіць на вышыні неба, поўнасцю стаць самім сабой і быць блізка да Бога?” заўсёды стаяла перад чалавецтвам. Яно абмяркоўвалася філосафамі ІІІ і ІV стагоддзяў. Галоўнае пытанне было ў тым, як знайсці сродкі ачышчэння, праз якія чалавек можа вызваліцца ад цяжару, які цягне яго ўніз і не дазваляе падняцца на вышыню боства. Шукаючы правільны шлях, Святы Аўгустын нейкі час падтрымліваў гэтую філасофію. Але ўрэшце ён прызнаў, што яе адказ быў не дастатковы, што праз яе метады ён не дасягне Бога. Ён сказаў прадстаўнікам гэтай філасофіі: прызнайце, што сіла чалавека і ўсе яго ачышчэнні недастатковыя, каб сапраўды прыйсці да вышыняў нябесных. Ён і ўсё чалавецтва было ў адчаі калі ён знайдзе Таго, хто робіць тое, чаго мы самі зрабіць не можам, Той, хто падымае нас на нябесныя вышыні Бога, нягледзячы на ўсе нашыя няшчасці.

Гэта Езус Хрыстос, якога Бог паслаў да нас і ў сваёй ўкрыжаванай любові бярэ нас за руку і вядзе ў нябесныя вышыні, – падкрэсліў Папа.

“Выявім Пану нашае жаданне стаць праведнымі і памолімся Яму: “Пацягні нас на нябесныя вышыні. Зрабі нас чыстымі. Хай мае для нас значэнне слова, якое спяваем у псалме ў час працэсіі. Зрабі, каб мы маглі належаць да пакалення, якое шукае Бога, да тых, “хто шукае аблічча Бога Якуба”, – завершыў сваю гамілію Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.