2011-04-16 15:24:44

Пасол Японіі падзякаваў Папе за дапамогу для ахвяраў стыхійных бедстваў


RealAudioMP3 Пасол Японіі пры Апостальскакй Сталіцы спадар Ямагукі падзякаваў Бэнэдыкту ХVI за яго рашэнне, каб сабраныя ахвяраванні падчас імшы Вячэры Пана, якую ён будзе цэлебраваць у Вялікі Чацвер у Базыліцы Святога Яна на Латэране, былі прызначаны ахвярам землятрасення і цунамі ў Японіі.

Дыпламат Ямагукі сказаў, што жыхары яго краіны удзячныя Папе за падтрымку. Адзначыў, што грошы будуць перададзеныя людзям, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы, не забіраючы нічога з сабою. “Яны не маюць ніякіх дакументаў. Страцілі ўсю сваю маёмасць. Цэлыя сем’і патрабуюць грошы, каб выжыць”, - растлумачыў пасол.

Ён адзначыў, што “удзячны не толькі за матарыяльную дапамогу з боку Каталіцкага Касцёла. Праз тры дні пасля землятрусу Папа маліўся за нас падчас малітвы “Анёл Панскі”. Сказаў, што з намі прабывае духоўна”, - узгадаў пасол. Усе японцы дзякуюць Святому Айцу за гэта, асабліва католікі. Гэтыя словы напоўнілі іх вялікай радасцю”, - сказаў пасол Японіі пры Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.