Кс. Фэдэрыко Ламбардзі аб катэхізісе для моладзі “YouСat”
Кс. Фэдэрыко Ламбардзі,
генеральны дырэктар Ватыканскага радыё выказаў сваё меркаванне наконт катэхізіса для
моладзі “YouСat”.
У сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” ён нагадаў словы
кардынала Крыстафа Шонборна, што катэхізіс “YouCat” з’яўляецца сістэматычным сінтэзісам
навучання Каталіцкага Касцёла. Быў напісаны для маладых людзей, а нават нейкім чынам
разам з моладзю і з’яўляецца амаль незвычайным “цудам”. Кніга мае жоўты колер і будзе
ўручана падчас Сусьветнага Дня Моладзі ў Мадрыдзе ўсім маладым удзельнікам у перакладзе
на іх мову.
Кс. Фэдэрыко Ламбардзі звярнуў увагу, што Вялікі Катэхізіс Каталіцкага
Касцёла складзены з волі папы Яна Паўла ІІ пад кіраўніцтвам кардынала Ратцынгера быў
надзвычайным “цудам”, бо мала хто верыў у магчымасць дасягнуць агульнай, суцэльнай,
сістэматычнай і ўсебаковай працы пра нашу веры у час хуткай эвалюцыі менталітэту
і моваў, разнароднасці культураў, што існавалі ў гэтым часе.
“Вера здольная
дасягнуць розум і сэрца сённяшняй моладзі”, - падкрэсліў кс. Фэдэрыко Ламбардзі.-
Катэхізіс паяснівае ім сэнс веры ў форме адказаў на пытанні, якія яны задаюць сабе
кожны дзень. Калі яны не атрымаюць станоўчых адказаў вера стане ім усё больш далёкай
ад жыцця. Таму трэба вывучаць Вялікі Катэхісіс з маладымі людзьмі разам, у супольнасцях,
каб зразумець яго і патлумачыць яго каштоўнасці прыяцелям, сябрам і знаёмым, якія
маюць таксама шмат пытанняў і чаканняў, - адзначыў генеральны дырэктар Ватыканскага
радыё.
Ён звярнуў увагу, на “неабходнасць перакладу катэхізісу “YouCat” на
розныя мовы, бо Езус Хрыстус гаворыць таксама і сёння да моладзі, і не толькі да
моладзі з адной краіны, але да моладзі ўсіх краін, якіх спалучае не толькі музыка
і мода ў апрананні, але таксама асноўныя пытанні ўсіх часоў, што з’яўляецца цудоўнай
прыгодай для моладзі і смелым пачынаннем.
Катэхізіс для моладзі “YouCat” не
стварыўся ў дасканалы спосаб, - адзначае кс. Ламбардзі, - але гэта незвычайнае выданне,
якое мы трымаем у руках. Мусім яшчэ яго ўдасканаліць, з мэтай прымяніць для будучых
пакаленняў, бо ён мае адказваць іх глыбокім чаканням і надзеям. Катэхізіс “YouCat”
з’яўляецца добрым паказальнікам шляху да шчасця для моладзі,- адзначыў кс. Ламбардзі