2011-04-15 14:05:32

Рым: пасланне да кітайскіх католікаў


RealAudioMP3 13 красавіка ў Рыме завяршыліся працы Камісіі па справах Касцёла ў Кітаі. На заканчэнне гэтага форума яго удзельнікі апублікавалі пасланне да кітайскіх католікаў. У гэтым дакуменце дадзена кампетэнтная адзнака сітуацыі, якая склалася вакол Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне.

У дакуменце адзначаецца, што “нелігітымныя біскупскія пасвячэнні” і дзейнасць “Нацыянальнай асамблеі каталіцкіх прадстаўнікоў”, створанай кітайскім урадам, “справакавалі сітуацыю, у якой Апостальская Сталіца вымушана абараняць свабоду Касцёла, а таксама яго права жыць пакодле сваёй прыроды і місіі”.

“Падчас працы Камісіі па справах Касцёла ў Кітаі крытычныя сітуацыі і факты былі вельмі ясна апісаны і ім была дадзена адзнака ў святле навучання Касцёла”.- гаворыцца ў пасланні. Да такіх фактаў адносяцца: “нелігітымнае пасвячэнне біскупаў і іх дзейнасць; неабходнасць аднаўлення вернасці Папе і “лячэнне адкрытых ран на целе касцёльнай супольнасці, выкліканых адбыўшымся супрацьстаяннем; а таксама, катэгарычнае непрыняцце каталіцкім навучаннем арганізмаў устаноўленых дзяржавай для кіравання Касцёлам”.

У пасланні Камісіі адзначаецца, што “для вырашэння дадзеных праблем вельмі каштоўным з’яўляецца шчыры дыялог з дзяржаўнымі ўладамі і Апостальская Сталіца гатова да яго”. “Гэта будзе спрыяць устанаўленню гармоніі ў грамадстве, якой жадаюць усе, пачынаючы з католікаў”, - гаворыцца ў дакуменце.







All the contents on this site are copyrighted ©.