2011-04-15 16:40:04

Мінск: Мітрапаліт Кандрусевіч на месцы трагедыі


14 красавіка ўвечары пасля цэлебрацыі Эўхарыстыі ў мінскай архікатэдры ў інтэнцыі ахвяр тэракту ў метро, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў месца трагедыі. У суправаджэнні святароў, законнікаў, законніц і вернікаў Мінска Мітрапаліт усклаў кветкі і ушанаваў памяць забітых прачытаўшы ўслых іх імёны.

“Хтосці вяртаўся з працы, універсітэту. Некаторыя можа ехалі да касцёла… Усе яны не вярнуліся дамоў. Сёння мы прыйшлі сюды каб памаліцца за загінуўшых, за параненых, якія церпяць і за іх сем’і. Прыйшлі прасіць, каб ніколі больш такіх трагедый не было на нашай зямлі” - адзначыў арцыбіскуп.

Пасля, святары і вернікі праспявалі нешпары за памерлых і малітву “Salve Regina”. Напрыканцы Мітрапаліт удзяліў благаслаўленне, прысутныя заставілі запаленныя знічы на месцы трагедыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.