2011-04-15 15:27:45

Касцёл прызнае вялікую каштоўнасць цырка


RealAudioMP3 16 красавіка, ужо ў другі раз у свеце будзе адзначацца Міжнародны дзень работнікаў цырка. З гэтай нагоды Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў скіравала спецыяльнае пасланне “да работнікаў цырка і ўсіх, хто з вялікай адказнасцю клапоціцца аб бяспецы падчас выступленняў”.

У пасланні адзначаецца, што цырк “з’яўляецца важнай часткай чалавечай культуры” і “Касцёл з вялікай увагай сочыць за светам цырка”. “Цырк паказвае прыгажосць гульні і прадстаўлення, атлетычных і артыстычных здольнасцяў чалавека”, - гаворыцца ў пасланні.

“Касцёл прызнае вялікую сацыяльную, культурную і педагагічную каштоўнасць цырка. Як казаў папа Ян Павел ІІ веліч цырка палягае ў здольнасці “выклікаць усмешку дзіцяці і асвяціць на імгненне сумны позірк самотнага чалавека, праз прадстаўленне і свята. Ён робіць людзей больш блізкімі адзін да аднаго”, - адзначаецца ў пасланні Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.