2011-04-14 11:58:58

Канадскія іерархі выступілі ў абарону англіканскага епіскапа Іерусаліма


RealAudioMP3 Канадскія іерархі апублікавалі заклік да ізраільскага ўрада аб неадкладных дзеяннях па аднаўленні віда на жыхарства англіканскаму епіскапу Іерусаліма Ар'е Коэну Шэйлу Давані. Дазвол на знаходжанне ў Іерусаліме для іерарха быў ануляваны ў лютым мінулага года міністэрствам ўнутраных спраў, якое да гэтага часу ігнаруе любыя заклікі да звароту дакумента, нягледзячы на пратэсты англіканскіх рэлігійных лідэраў.

У лісце да пасла Ізраіля ў Канадзе Мір’ям Ців, канадская біскупская канферэнцыя, да якой далучаецца глава Англіканскай Царквы архіепіскап Роуэн Уільямс, лідэры хрысціянскіх Цэркваў у Святой Зямлі, а таксама кіраўнікі рабінатаў Агліі і Ізраіля, просіць ізраільскія ўлады "вырашыць пытанне і выразна прадэманстраваць сваю павагу да свабоды веравызнання на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад іх кантролем". Іерархі расцэньваюць гэты інцыдэнт, як “парушэнне правоў англіканскай супольнасці Іерусаліма”. Яны заклікаюць ізраільскія ўлады паважаць "свабоду і права супольнасці выбіраць сваіх лідэраў і здзяйсняць культ у адпаведнасці з традыцыямі".

Епіскап Давані нарадзіўся ў Святой Зямлі, дзе правёў большую частку свайго жыцця, але не можа атрымаць тут грамадзянства або віду на жыхарства ў Ізраілі, таму што ён нарадзіўся ў Наблусе на Заходнім беразе Іардана, на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад ізраільскай ваеннай акупацыяй з 1967 г., але якая не была далучана да ізраільскай дзяржавы. Такім чынам, ён лічыцца замежнікам, які не можа знаходзіцца ў Іерусаліме без адмысловага дазволу, які ізраільскія ўлады могуць даць або адмовіць паводле свайго меркавання.







All the contents on this site are copyrighted ©.