Ватыкан: пленарная сесія Папскай біблійнай камісіі
Папская біблійная
камісія правядзе сваю штогадовую пленарную сесію з 2 па 6 мая 2011 г. у Доме св. Марты
ў Ватыкане. Яна пройдзе пад старшынствам кардынала Уільяма Левады. Пакіруе працамі
камісіі яе генеральны сакратар, нямецкі езуіт кс. Клеменс Шток.
Падчас сустрэчы
члены Біблійнай камісіі працягнуць разважанне над тэмай натхнення і праўды ў Бібліі.
У якасці першага этапу даследавання, камісія вырашыла засяродзіць сваю ўвагу над тым,
як тэма натхнення і праўды выяўляецца ў розных тэкстах Святога Пісання. Зыходзячы
з уласных кампетэнцый, кожны ўдзельнік форуму павінен прадставіць даклад на гэту тэму,
які затым будзе абмяркоўвацца сумесна на асамблеі.