2011-04-14 15:21:58

Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Латвіі Валдзіса Затлерса


RealAudioMP3 14 красавіка Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Валдзіса Затлерса, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамберці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі.

У паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы гаворыцца, што размовы прайшлі ў цёплай сяброўскай атмасферы. Падчас сустрэчы былі адзначаны добрыя адносіны Латвіі з Апостальскай Сталіцай, аб чым сведчыць пагадненне з 2000 года і павага, з якой успрымаецца Каталіцкі Касцёл у краіне.

У цяперашняй міжнароднай эканамічнай сітуацыі, якая мела сур’ёзныя наступствы для Латвіі, Прэзідэнт краіны выказаў удзячнасць за значны і каштоўны ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё грамадства, не толькі праз сацыяльныя і адукацыйныя ініцыятывы, але таксама праз рэалізацыю сваёй сацыяльнай дактрыны.

У ходзе размоў націск быў пакладзены на захаванне традыцыйных каштоўнасцяў і мірнага суіснавання. Адносна міжнароднай сітуацыі была звернута ўвага на ўклад Латвіі ў садзейнічанне міру ў свеце і на супрацоўніцтва са Святым Пасадам.







All the contents on this site are copyrighted ©.