2011-04-14 14:53:40

Бэнэдыкт XVI узначаліць набажэнствы Вялікага Тыдня


RealAudioMP3 14 красавіка прэс-бюро Апостальскай Сталіцы паведаміла, што папа Бэнэдыкт ХVI узначаліць усе літургічныя цэлебрацыі Вялікага Тыдня. Ахвяраванні сабраныя падчас св. Імшы Вячэры Пана, у чацвер 21 красавіка, будуць прызначаны для ахвяраў землятрусу і цунамі ў Японіі.

У Пальмовую Нядзелю, 17 красавіка, калі будзе адзначацца XXVI Сусветны Дзень Моладзі, у 9.30 паводле рымскага часу Папа благаславіць на Плошчы св. Пятра пальмы і аліўкавыя галіны, пройдзе ў працэсіі, а затым узначаліць св. Імшу.

21 красавіка, у Вялікі Чацвер у 9.30 паводле рымскага часу Святы Айцец адправіць у ватыканскай базыліцы св. Імшу Крыжма, а вечарам таго ж дня ў 17.30 узначаліць св. Імшу Вячэры Пана ў базыліцы св. Яна на Латэране. Падчас літургіі Пантыфік абмые ногі 12 членам капітула.

У Вялікую Пятніцу пасля Літургіі Мукі Пана, Бэнэдыкт ХVI скіруецца ў рымскі Калізей дзе правядзе традыцыйны Крыжовы шлях і звернецца са сваім словам да вернікаў.

Літургію Пасхальнай Вігіліі Пантыфік адправіць у базыліцы св. Пятра 23 кастрычніка, а на наступны дзень, у Велікодную нядзелю, у 10.15 узначаліць Эўхарыстыю на Плошчы св. Пятра, пасля якой звернецца да вернікаў са сваім благаслаўленнем і пасланнем “Urbi et orbi” (Гораду і свету).







All the contents on this site are copyrighted ©.