2011-04-13 13:12:02

Францыя: Касцёл падверг крытыцы новы закон аб біяэтыцы


RealAudioMP3 “Чаму вы не падумалі, што і я павінен мець бацьку і маці, калі 90 працэнтаў французаў лічыць, што гэта найлепшае для дзіцяці?” - пытае старонках сённяшняй "Le Figaro" ананімны эмбрыён. Яго голасам стаў арцыбіскуп П'ер д’Орнэллас, адказны ў французскім епіскапаце за біяэтычныя праблемы.

Яго артыкул з'яўляецца адказам на новую версію біяэтычнага закону, прынятага 8 красавіка сенатам супраць волі ўрада. Яна дае магчымасць лесбіянкам выкарыстоўваць экстракарпаральнае апладненне, інакш называнае метадам “in vitro”, і дазваляе даследаванні, якія прыводзяць да забойства эмбрыёна.

Французскі іерарх крытыкуе заканадаўцаў за тое, што ў пэўных сітуацыях забіраюць у ненароджанага права быць асобай, вышэй ставяць жаданні дарослых, чым яго правы, як гэта мае месца з “in vitro” для лесбіянак, ці нават робяць яго прадметам, калі ён становіцца тэрапеўтычным сродкам. Эмбрыён мае права быць для сябе адзіным сэнсам існавання, быць любімым самім па сабе, нагадаў арцыбіскуп д’Орнэллас.

Дэбаты па біяэтыцы ў Францыі становяцца ўсё больш гарачымі. У сувязі з гэтым прэс-сакратар французскага епіскапату кс. Бернар Подвін заклікаў да захавання асноўных правілаў культуры дыялогу. Гэта перш за ўсё адказ на артыкулы ў газеце "Le Monde", якія, замест таго, каб адказаць на крытыку з боку Касцёла, спрабуюць дыскрэдытаваць яго. Паводле кс. Подвіна такое прыніжэнне з боку аднаго з суб’ектаў публічных дэбатаў з'яўляецца непрымальным.







All the contents on this site are copyrighted ©.