2011-04-13 15:10:06

Пакістан: абвінавачаных у “блюзнерстве” часта каралі смерцю без суда і следства


RealAudioMP3 Паводле інфармацыі праваабарончай арганізацыі “Masihi Foundation”, за апошнія некалькі гадоў у заходняй частцы пакістанскай правінцыі Пенджаб з 46 чалавек, абвінавачаных у так заваным “блюзнерстве”, 43 пакараныя, многія з іх – без суда і следства, перадае агенцтва “Fides”. Трое асуджаных зараз знаходзяцца ў турмах.

Міжнародная супольнасць прадпрымае сур'ёзныя намаганні для таго, каб пакістанскія хрысціяне, асуджаныя па гэтым законе, засталіся ў жывых.

Нагадаем, што восенню мінулага года прэзідэнт Пакістана Асіф Алі Зардары абяцаў перагледзець закон аб “блюзнерстве”, які часта выкарыстоўваецца як сродак помсты або пераследу хрысціянаў. Тады ж, па словах старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынала Жана-Луі Тарана, была створана камісія, “каб зноў вывучыць закон аб блюзнерстве з мэтай яго анулявання ў будучым”. Да гэтага часу палітыка дзяржавы ў гэтым накірунку не змянілася.







All the contents on this site are copyrighted ©.