2011-04-13 13:22:09

Мітрапаліт Філарэт на станцыі “Кастрычніцкая”: сэрца смуткуе аб тым, што здарылася


RealAudioMP3 Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт правёў 13 красавіка малебен каля імправізаванай сцяны памяці, устаноўленай ля ўваходу на станцыю метро “Кастрычніцкая”. Разам з ім за нявінна забітых маліліся больш за сто чалавек, перадае БелаПАН.

Пасля набажэнства Мітрапаліт спусціўся ў метро, ​​непасрэдна на месца выбуху. Вярнуўшыся наверх, іерарх сказаў: “Што можна казаць? Сэрца кажа і смуткуе аб тым, што здарылася. Разам з усёй Царквой мы просім за спачын рабоў тваіх, Госпадзе. Імёны іх павінны быць запісаныя і не забытыя, вечная ім памяць”. Па словах уладыкі Філарэта, “Царква будзе маліцца за ўсіх нямоглых і пацярпелых у выніку трагедыі”. “Дай ім Бог перанесці ўсе свае хваробы”, - сказаў ён. Іерарх падкрэсліў, што “для Бога каштоўны кожны чалавек”, і “трэба маліцца, каб Гасподзь даў нам правесці жыццё ў пастаянным здзяйсненні добрых спраў у славу бліжняга”.








All the contents on this site are copyrighted ©.