2011-04-12 16:48:19

Усходнія Цэрквы. “ІІ Ватыканскі сабор – компас ІІІ тысячагодзя”


RealAudioMP3 Кс. Дарыюш Кавальчык, эксперт нашага радыё па Другім Ватыканскім Саборы, разважае сёння про ролю і месца Усходніх Цэркваў.

Паводле святара, “на працягу стагодзяў існавалі спробы “лацінізіраваць” каталіцкі Усход. Сабор быў праціўнікам такіх намаганняў ясна кажучы, што ўсе Усходнія Цэрквы “заўсёды могуць і павінны захоўваць свае законныя літургічныя абрады i дысцыплінарныя нормы і не змяняць іх, калі толькі гэта не будзе карысным для іх асабістага арганічнага развіцця”. Нарэшце, “Сабор адзначае, што ўсе Усходнія Цэрквы з’яўляюцца неадмоўнай спадчынай Паўсюднага Касцёла”.

“Касцёл выражае надзею, што менавіта Усходнія Цэрквы, якія знаходзяцца ў адзінстве з Біскупам Рыма могуць спрыяць адзінству ўсіх хрысціян, асабліва ўсходніх”, - адзначае эксперт і дадае - “Нажаль у рэальнасці адбываецца інакш – Усходнія каталіцкія Цэрквы вельмі часта успрымаюцца праваслаўнымі Цэрквамі не як мост да экуменічнага дыялога, але наадварот, як Траянскі конь”.

“Дэкрэт “Orientalium Ecclesiarum” фармуліруе розныя асаблівыя накірункі. - піша кс. Кавальчык - Адзін з іх тычыцца святкавання Пасхі – магчымасці заключыць (у пэўным рэгіёне ці краіне) дамову паміж заходнімі і ўсходнімі хрысціянамі, каб святкаваць гэту ўрачыстасць у адзін дзень. Гэта запрашэнне застаецца актуальным, таму што хрысціяне розных канфесій пакуль што не здолелі дамовіцца наконт адзінага дня для пасхальных святкаванняў”.

Напрыканцы свайго разважання кс. Дарыюш Кавальчык, узгадаў аб Сінодзе Біскупаў для Касцёла на Блізкім Усходзе, які “з’яўляецца важнай часткай усёй усходняй традыцыі”. Ён адзначыў, што “хрысціяне ў гэтым рэгіёне вельмі часта сустракаюцца з абмежаванямі, якія датычацm магчымасці вызнаваць сваю веру”. “Вырашэнне гэтай праблемы - цытуе словы Бэнэдыкта XVI святар - з’яўляецца тэрміновым для таго, каб гарантаваць усім, хто належыць да розных рэлігійных супольнасцяў, свабоду жыць і вызнаваць сваю веру”. “Трэба зрабіць усё, каб спыніць эміграцыю хрысціян з Блізкага Усхода, якія пакутуюць ад дыскрымінацый”, - адзначае наш эксперт кс. Дарыюш Кавальчык.







All the contents on this site are copyrighted ©.