2011-04-12 11:16:45

Мітрапаліт Філарэт: “незразуменне і жаль” у сувязі з выбухам у Мінску


RealAudioMP3 Як паведаміў афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт выступіў са зваротам у сувязі з тэрарыстычным актам у мінскім метро 11 красавіка 2011 г.

“Неразуменне і жаль аб бязвінна пралітай крыві падступаюць да сэрца разам з весткай аб ахвярах выбуху у мінскім метро, - адзначаецца ў звароце. - Мірныя жыхары нашай сталіцы паранены і забіты пасля працоўнага дня, праведзенага імі на карысць горада і краіны”.

“Малюся аб супакоі забітых, прашу ласкі Божай параненым і веру, што Бог дасць сілы родным пацярпелых і ўсім нам, каб у духоўным чуванні і малітве дапамагчы тым, хто трапіў у бяду. Малюся таксама аб спасыланні дапамогі тым, чые прафесійныя здольнасці зараз патрэбны для пераадолення цяжкіх наступстваў трагедыі. Ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых, усяму беларускаму народу”, - адзначыў у сваім звароце Мітрапаліт Філарэт.








All the contents on this site are copyrighted ©.